Як паведаміў старшы следчы пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Пінску) Аляксей Вячорка, цела маладога чалавека, які вісеў у пятлі на бэльцы, 18 лістапада прыкладна ў 7.30 раніцы знайшла яго маці. Дзверы гаража не былі зачыненыя на замок.

Жанчына прыйшла ў гараж пасля таго, як сын не вярнуўся начаваць.
Ён не адказваў на тэлефонныя званкі, ключоў ад гаража дома не было.

Загінулы працаваў у адной з арганізацый горада.

Адна з магчымых прычын самагубства маладога чалавека — захворванні ўнутраных органаў.

Абставіны здарэння ўстанаўлівае следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Пінску).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?