Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 лістапада, у Беларусі будзе воблачна, месцамі дажджы. Ноччу і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—9°С.

У Мінску 20 лістапада воблачна, без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

У наступныя двое сутак,21—22 лістапада, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 21-га на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—10°С.

22 лістапада месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, плюс 5°С, пры праясненнях да мінус 3°С; днём плюс 2—8°С.

У Мінску 21-га воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

Да сярэдзіны наступнага тыдня, паведамляюць сіноптыкі, надвор'е ў Беларусі пагоршыцца: дажджы паступова зменяцца снегам і пахаладае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?