Побач з праспектам Касманаўтаў пустуе кінутая вайсковая частка. Паўразбураныя будыніны прывабліваюць дзяцей

 Фота Аляксея Смаленскага.

Фота Аляксея Смаленскага.

 Фота Аляксея Смаленскага.

Фота Аляксея Смаленскага.

 Фота Аляксея Смаленскага.

Фота Аляксея Смаленскага.

Проста ў цэнтры Гродна, на тэрыторыі былой вайсковай часці хаваецца смяртэльная небяспека. Трапіць сюды ні што не перашкаджае. Плот амаль абваліўся, на месцы былога КПП толькі рэшткі сцен і брамы — можна проста пераступіць. І калі дарослы чалавек здольны адэкватна ацаніць і пазбегнуць небяспекі, то ёсць іншая катэгорыя людзей, якую прыцягвае ўсё нязведанае, цікавае, небяспечнае. Гаворка ідзе пра дзяцей.

Старыя карпусы і ангары пачалі было разбіраць, ды так і кінулі гэтую справу і зараз літаральна ў дваццаці метрах ад двара жылога дома па праспекце Касманаўтаў стаіць страшны будынак. Паўразбураны дах ледзь трымаецца, на праржавелай арматуры вісяць абломкі бетонных пліт пакрыцця, сцены таксама ледзь стаяць, пашкоджаныя пры абрушэнні. Усё гэта нагадвае вялізную гільяціну, нож якой гатовы сарвацца нават ад моцнага парыву ветру.

І хто ведае, ці не апынецца пад ім у гэты момант чыёсці дзіця? Тое, што дзеці там пастаянна круцяцца, кажа вялікая колькасць «наскальнага жывапісу», вогнішчаў і іншых атрыбутаў, уласцівых малалетнім гарэзам.

А як там не швэндацца? Месца загадкавае, вакол поўна разнастайнага смецця, старых штучак, руіны, правалы ў сценах, скляпы.

Сур’ёзнасць сітуацыі падкрэсліваюць фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі кінутай часці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?