Беларускія кандытарскія фабрыкі да 1 снежня паставяць у гандлёвую сетку звыш 1 млн. падарункавых набораў, паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.

Гэта на 230 тыс. штук больш, чым у 2009 годзе. Распрацавана каля 60 відаў навагодніх падарункаў розных памераў і форм, з утрыманнем прысмакаў ад 300 грамаў да 2,5 кг. Выпушчаны новыя віды навагодніх падарункаў у выглядзе мяккіх цацак, якія сімвалізуюць надыходзячы год.

Плануецца, што ў IV квартале 2010 года на ўнутраны рынак краіны будзе пастаўлена каля 400 тыс. дал шампанскага і вінаў айчыннай вытворчасці, што на 20% больш, чым у 2009 годзе. Рознічныя цэны на віно пеністае і шампанскае айчыннай вытворчасці складуць ад 11 да 20 тыс. рублёў, замежнай вытворчасці — ад 25 да 150 тыс. рублёў.

Акрамя таго, арганізаваны пашыраны гандаль ёлачнымі ўпрыгажэннямі, карнавальнымі касцюмамі, штучнымі ёлкамі, сувенірамі з навагодняй тэматыкай. На 15 лістапада суб’ектамі гандлю гэтых тавараў закуплена прыкладна на 16 млрд. руб.

Паводле папярэдніх звестак, у краіне будзе працаваць каля 700 ёлачных базараў. Яны будуць рэалізоўваць натуральныя елкі з 20 па 31 снежня.

У перадсвяточныя і святочныя дні будзе працягнуты рэжым працы каля 5 тыс. гандлёвых аб’ектаў. Пры гэтым у перадсвяточныя і святочныя дні (пачынаючы з 20 снежня) будзе ўстаноўлены мараторый на закрыццё магазінаў, рынкаў, аб’ектаў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя падобныя мерапрыемствы. Аб’ектам грамадскага харчавання ў снежні прадпісана працаваць без выхадных, а час працы рэстаранаў і кафэ, якія ажыццяўляюць святочнае абслугоўванне, устаноўлены да 6 гадзін раніцы, акрамя размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі.

У перадсвяточныя дні будзе павялічана зменнасць працы кулінарных, булачна-кандытарскіх цэхаў, якія плануюць вырабіць не менш чым 3 тыс. тон кулінарных, кандытарскіх вырабаў і паўфабрыкатаў. Гэта, падлічылі спецыялісты, дасць прырост тавараабароту каля 25 млрд. рублёў. У снежні пройдуць выставы-продажы кулінарных, кандытарскіх вырабаў, салодкіх страў і дэсертаў у магазінах і аддзелах кулінарыі, у холах рэстаранаў, кафэ, сталовых, каля прахадных прамысловых прадпрыемстваў. Усяго плануецца правесці больш чым 3 тыс. выстаў-продаж прадукцыі грамадскага харчавання, у тым ліку аўтарскія выставы майстроў-кухараў, майстроў-кандытараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?