Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прыняў прапанову НАТО супрацоўнічаць па праекце стварэння тэрытарыяльнай сістэмы проціракетнай абароны для еўраатлантычнага рэгіёну, паведаміў генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусен.
«Прэзідэнт Мядзведзеў прыняў гэтае запрашэнне", -- сказаў генеральны сакратар альянсу па завяршэнні саміту Рады Расея-НАТО ў суботу ў Лісабоне.