21 лістапада адбыліся матчы апошняга туру 20-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

Нагадаем, што БАТЭ датэрмінова стаў сяміразовым чэмпіёнам краіны, а салігорскі «Шахцёр» — заваяваў срэбраныя медалі.

Сёння вызначыўся лёс бронзавых медалёў і, адпаведна, прамой пуцёўкі ў Лігу Еўропы. Уладальнікам бронзы стаў ФК «Мінск», які выйграў у «Нафтана» на сваім полі з лікам 1:0.

Сяміразовы чэмпіён краіны мінскае «Дынама» гучна прайграла ў Жодзіне аўтсайдэру першынства «Тарпеда» з лікам 1:3, прычым мінскі клуб саступаў 0:3. «Дынама» фінішуе на 4-й месцы і, цяпер каб трапіць у Лігу Еўропы, неабходна, каб у фінале Кубка Беларусі згулялі вясной БАТЭ, «Шахцёр» або «Мінск», бо «Дынама» вылецела з Кубка.

БАТЭ прайграў у Барысаве «Шахцёру» — 1:2, але гэтая гульня нічога не вырашала ні для адной з камандаў.

Іншыя вынікі: «Партызан» — Дняпро — 4:3, «Нёман» — «Віцебск» — 3:0, Дынама Брэст — Белшына — 2:0.

Выніковае становішча: 1. БАТЭ — 72, 2. Шахцёр — 66, 3. Мінск — 60,

4. Дынама Мінск — 56, 5. Дынама Брэст — 46, 6. Белшына — 45, 7. Нафтан — 44, 8. Дняпро — 40, 9. Віцебск — 32, 10. Нёман — 31,

11. Тарпеда — 28, 12. Партызан — 23.

«Партызан» пакідае вышэйшую лігу, а жодзінскае «Тарпеда» згуляе ў пераходных матчах (24 і 28 лістапада) з 2-й камандай першай лігі — мінскім СКВІЧом.

Прамую пуцёўку ў вышэйшую лігу, у якой сёлета ўпершыню гуляла 12 камандаў, заваяваў «Гомель», што летась пакінуў эліту беларускага чэмпіянату.

Найлепшым бамбардзірам першынства ў вышэйшай лізе стаў гулец БАТЭ Рэнан Брэсан, у яго на рахунку 15 мячоў,

у Дзмітрыя Кавалёнка з «Нёмана» — 12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?