Улада2020

Расійскае ТБ кліча беларусаў на вуліцы 19 снежня

«Сёння Лукашэнка слабы як ніколі»

Сёння Лукашэнка «слабы як ніколі», лічыць Першы расійскі тэлеканал. Сюжэт пра сітуацыі перад выбарамі выйшаў у праграме «Время» на Першым расійскім тэлеканале 21 лістапада. Разам з іншымі тэлеканаламі, Першы даў адкрыта прапагандысцкі рэпартаж. Падаём яго стэнаграму.

«У Беларусі на гэтым тыдні адбылася важная падзея: зарэгістравана 10 кандыдатаў у прэзідэнты, выбары прызначаныя на 19 снежня. Зараз кандыдаты ад апазіцыі будуць змагацца з Аляксандрам Лукашэнкам за галасы выбаршчыкаў.

За месяц да выбараў Аляксандр Лукашэнка ездзіць з малодшым сынам Колем па рэгіёнах і пераконвае выбаршчыкаў, што ў краіне няма крызісу.

Падчас выбарчай кампаніі Лукашэнкі падвысіў пенсіі на 10%, а мінімальную зарплату — на 50%. Абвалу беларускай валюты чакаюць адразу пасля выбараў або ў навагоднюю ноч, як гэта было ў 2009 годзе. Каля абменнікаў у Мінску стаяць чэргі.

Лукашэнка цяпер часцей чым зазвычай дае інтэрв’ю еўрапейскім журналістам. Нямецкім расказвае пра тое, што не чакае ад Расіі прызнання вынікаў выбараў, а польскім — што палову неабходнай нафты будзе атрымліваць з Венесуэлы. Беларускага прэзідэнта пытаюцца, як так выйшла, што дзве братнія рэспублікі пасварыліся. Любоў да Варшавы тлумачыцца проста. Перад выбарамі еўрапейскія палітыкі пачалі часта ездзіць у госці да таго, каго раней называлі апошнім дыктатарам Еўропы.

А прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце агучыла тое, пра што ў Брусэлі, мабыць, думаюць, але саромеюцца сказаць.

Даля Грыбаўскайце, прэзідэнт Літвы: «Лукашэнка — гэта гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў Беларусі, яе незалежнасці. Мы не хацелі б, каб наш сусед стаў другой Расіяй».

10 гадоў таму прадстаўнікі беларускай апазіцыі спальвалі расійскі трыкалор у цэнтры Мінска. А цяпер сцяг Еўрасаюза на прэс-канферэнцыі апазіцыі выглядае канфузам. Двух галоўных незалежных кандыдатаў у Мінску сёння называюць прарасійскімі. І яны гэтага не саромеюцца.

Андрэй Саннікаў, кіраўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь»: «Трэба зыходзіць з рэальнай сітуацыі. Калі ў Еўропе гавораць аб падтрымцы Лукашэнкі, а ў Расіі — апазіцыі, то трэба гэта ўлічваць і вітаць».

Кандыдатаў Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева Лукашэнка называе «прадажнымі» і «рускімі». А ў ранейшыя гады ён называў сваіх апанентаў заходнімі шпіёнамі. Былога старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча Лукашэнка запісаў у палякі.

Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі з 1991 па 1994 гг.: «Мой род чыста беларускі, разумееце? Яго нацыянальнасць невядомая: ён ці то цыган, ці то габрэй. Але ва ўсякім выпадку, не беларус — гэта дакладна».

Невядома, ці ў цыганскіх каранях справа, але ў разгар перадвыбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка пасябраваў з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам. Лукашэнка прапанаваў Кустурыцу зняць фільм у Мінску і нават сваю дапамогу. Але наўрад ці Кустурыца блізка ведае беларускага прэзідэнта, інакш не адмовіўся б ад магчымасці зняць фільм пра яго. Тым больш што такія вобразы ў Кустурыцы ўжо сустракаліся.

3 мільярды еўра Еўрасаюз абяцае перадаць Беларусі ўзамен на сумленныя выбары. І Лукашэнка згодны іх узяць.

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі: «Расія сказала: хопіць, больш бясплатных грошай ты мець не будзеш. Тады на змену ім прыходзяць палітыкі еўрапейскія. Гэтыя грошы ён у іх возьме, таму што яны яму патрэбныя, і нават дзякуй не скажа».

Незалежны кандыдат Уладзімір Някляеў, першы па рэйтынгу сярод апазіцыі, прапанаваў, каб гуманітарная дапамога прыйшла ў Мінск не грашыма, а празрыстымі скрынямі. Аднак выбарчая камісія не пагадзілася.

Лідзія Ярмошына, кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі: «Справа ў тым, што гуманітарная дапамога з-за мяжы не можа аказвацца на выбары і рэферэндумы».

Гэта значыць, лепш усё-такі грашыма. Але першыя празрыстыя скрыні на гэтым тыдні ў Беларусі ўсё роўна з’явіліся. На заклік кандыдата ад апазіцыі адгукнулася асацыяцыя малога і сярэдняга бізнэсу.

Віктар Гарбачоў, прадпрымальнік: «Мы гатовыя, скрыня каштуе ад 50 да 150 даляраў. Прадпрымальнікі самі са свайго бюджэту адшукваюць сродкі».

Сацапытанні паказваюць, што ў першым туры Лукашэнка выбары выйграць не зможа. Але ў Мінску мала хто верыць, што падлік будзе сумленным. Таму рыхтуюцца не толькі да выбараў, але і да акцыі пратэсту, на плошчы.

Калі ў Беларусі кажуць «плошча», маюць на ўвазе вось гэта месца. Нешта накшталт украінскага майдана. Тут за скверыкам хаваецца адміністрацыя прэзідэнта. Злева будынак, які ў народзе называюць саркафагам, але 19 снежня ў ім будзе працаваць Цэнтрвыбаркам. На плошчы сапраўды вельмі зручна чакаць вынікаў выбараў.

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі: «Гэта пачнецца ў 19 гадзін 19 снежня. У нас таму і заклік: 19-га ў 19 — на плошчу».

На плошчы 19 снежня хутчэй за ўсё з’явіцца намётавае мястэчка. Але галоўны апазіцыйны кандыдат Някляеў кажа, што ён супраць сілавога варыянту змены ўлады. Беларуская рэспубліка цяпер банкрут ў эканамічным сэнсе, а рэжым Лукашэнкі слабы як ніколі. І нават міліцыя на акцыях пратэсту паводзіць сябе інакш».

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць