Кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву не дазволілі выкарыстоўваць у сваім перадвыбарчым радыёзвароце фрагменты песень на свае вершы.

«Я хацеў падчас запісу звароту паставіць свае песні. Шостая раніцы, людзям хочацца чаго-небудзь жыццесцвярджальнага. Не дазволілі», — паведаміў Някляеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Матывіроўкай адмовы было тое, што ўсе кандыдаты павінны быць у роўных умовах.

«Мы не можам быць першапачаткова ў роўных умовах. Не ўсе ж кандыдаты ў прэзідэнты пішуць вершы», — адзначыў Някляеў.

Ён звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам з просьбай даць кіраўніцтву тэлерадыёкампаніі тлумачэнні наконт выкарыстання кандыдатамі эфірнага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?