На Паўночных могілках Мінска адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі,

які 19 лістапада трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і памёр у шпіталі 20 лістапада. Каб развітацца з Іванам Нікітчанкам, у ягоную кватэру на вуліцы Іванаўскай прыйшлі больш за сто чалавек.

На грамадскай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Аляксандр Валчанін ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі Івана Нікітчанкі ў развіцці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі чарнобыльскай катастрофы, актыўнасць у грамадскім і палітычным жыцці незалежнай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?