Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца на 2,5%. З 1 студзеня 2011 года ён будзе складаць 1,64 долара за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі № 157 ад 1 лістапада 2009 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Раней тарыфы на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаліся 1 ліпеня 2010 года на 12,7% — з 1,42 да 1,60 долара за тону на 100 км.

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе «Захад-Транснафтапрадукт» (даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?