«Хроснага бацьку» глядзеў. Не ўразіла», — так узгадаў скандальны фільм НТВ у сваім тэлезвароце 22 лістапада кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.
Ён выступаў па-расейску і пазіцыянаваў сябе ў якасці канструктыўнай апазіцыі. Ён не заклікаў выбарцаў да выхаду на Плошчу 19 снежня.