Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі на час прэзідэнцкай кампаніі ўласнаму карэспандэнту польскай Gazety Wyborczej Андрэю Пачобуту.

«Прычына — калі мяне ў 2009 годзе пазбавілі акрэдытацыі за называнне Аляксандра Лукашэнкі ў сваіх публікацыях дыктатарам, я працягваў (называць Лукашэнку дыктатарам) працаваць без акрэдытацыі.

Адмова МЗС, канешне не азначае, што я не буду пісаць пра прэзідэнцкія выбары. Буду. Прыйдзецца ўладам гэта цярпець, бо іншай альтэрнатывы ў іх няма», — піша Андрэй Пачобут у сваім блогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?