Вячаслаў Дашкевіч меў сёньня гутарку са сваім сынам. Ён перадае, што Зьміцер добра выглядае і трымаецца бадзёра. Зьміцер адмаўляецца ад перадачаў і цёплых рэчаў, бо кажа, што ў іх пакуль няма патрэбы.

У размовах пра судзьдзю Зьміцер кажа, што не трымае на яе зла. «Мне па чалавечы шкада, што яна трапіла ў безвыходнае становішча. Максымальнае, што яна магла зрабіць, дык гэта скасьціць паўгоду. І усялякія капаньні пад яе непатрэбныя». Зьміцер таксама сьмяецца з бацькавага пэсымізму, маўляў, ён думаў, што тэрмін будзе максымальны, аднак патрапіла іначай.

Зьмітра перавялі ў новую камэру. Яна трохі лепшая ад папярэдняй: два вялікія вакны. Аднак у вакне над полам, на каторым ён сьпіць, няма шкла. З аднаго боку, сьвежае паветра, а не тытунёвы пах, з другога – холад.

Цікавай атрымалася гісторыя зь пісьмовым дазволам. Бо судзьдзя паведаміла сп.Вячаслава, што ён шматразовы, але ў СІЗА кажуць адваротнае – па кожны дазвол трэба зьвяртацца адмыслова.

Наступная сустрэча мае адбыцца ў чацьвер. Вячаслаў Дашкевіч зьвяртацьмецца па дазвол і паспрабуе пагутарыць з сынам яшчэ раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?