Улада55

Рымашэўскі: Журналісты на БТ зашуганыя

Сустаршыня БХД распавёў «Нашай Ніве» пра тое, як адбываўся эфір на БТ.

Сустаршыня БХД распавёў “Нашай Ніве” пра тое, як адбываўся эфір на БТ.

22 лістапада Першы канал (БТ) пачаў паказваць выступы кандыдатаў у прэзідэнты. Першымі былі паказаныя выступы Віталя Рымашэўскага і Алеся Міхалевіча.

Віталь Рымашэўскі сваім выступам застаўся задаволены: «Ад візіту на БТ засталіся збольшага пазітыўныя ўражанні, адно што журналісты там нейкія зашуганыя. Перад пачаткам эфіру да мяне падышла намесніца кіраўніка БТ і прапанавала падпісаць нейкія паперы аб адказнасці за змест маёй прамовы. Я адмовіўся ў рэзкай форме. Яшчэ не задаволіла тое, што каманда, якая мяне здымала, не была падрыхтаваная. Адмовіліся асвятленне змяніць, калі мы іх папрасілі. Аднак у цэлым не сказаў бы, што пачуваўся дыскамфортна. Сваім выступам задаволены».

Віталь Рымашэўскі таксама зазначыў, што ў незалежных СМІ бракавала інфармацыі аб выступах апазіцыйных кандыдатаў. «У гэтым плане мы яшчэ не гатовыя да дэмакратыі. Трэба выкарыстоўваць любую магчымасць, каб данесці да людзей свае ідэі. У тым ліку і праз выступы на тэлебачанні», — зазначыў ён.

Інфармацыю аб выступах незалежных кандыдатаў можна пабачыць тут.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць