Мяркуецца, што давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч выступіць у жывым эфіры беларускага тэлебачання 1 снежня а 19-й гадзіне.

Нагадаем, што Рыгор Кастусёў мае ранішнія выступы на радыё 26 лістапада (ў 6.40) і 3 снежня (ў 6.10), а таксама выступ па Першым нацыянальным тэлевізійным канале 24 лістапада ў 19.30. Час свайго другога выступу, 1 снежня, кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў вырашыў перадаць даверанай асобе Аляксандру Мілінкевічу, што цалкам адпавядае выбарчаму заканадаўству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?