Чацвёра кандыдатаў на прэзідэнта накіравалі сваіх прадстаўнікоў у ЦВК у якасці сябраў камісіі з правам дарадчага голасу.
Таццяна Процька стала сябрам камісіі з правам дарадчага голасу ад Уладзіміра Някляева.
Інтарэсы Яраслава Раманчука ў ЦВК будзе прадстаўляць Сяргей Альфер, а Віталя Рымашэўскага — Таццяна Шапуцька.
Сябрам ЦВК ад кандыдата Віктара Цярэшчанкі стала яго жонка Натальля Цярэшчанка.
Яшчэ застаюцца вакантнымі 6 месцаў для сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу.