Салігорскія ўлады трапляюць у адзін скандал за другім. Некалькі дзясяткаў паведамленьняў прыйшло ад наведвальнікаў нашага сайту ў сувязі са зьнішчэннем гарадзкога ўчастку лесу праз дарогу ад так званай «35-й крамы» (цяпер гандлёвая крама «Златка»). Як стала вядома нашым карэспандэнтам, зьнішчэньне ляснога масіва ў апэратыўным парадку было зьдзейсьнена цягам выходных з санкцыі мясцовага выканаўчага камітэту. За апэратаўнасьць непасрэдным выканаўцам нават паабяцалі сур’ёзныя прэміяльныя.

На месцы вырубленых дваццацігадовых дрэваў мусіць паўстаць тры новых элітных дома. Па папярэдніх дадзеных, замоўца гэтага праекту зьяўляецца менская фірма, якая займалася будаўніцтвам жылоўга дому год назад каля той самай крамы «Златка». Абуральным зьяўляецца той факт, што і ў мінулы раз будаўніцтва жыльля адбывалася з брутальным вынішчэньнем гарадзкога зялёнага асяродку.

Гэтым разам, верагодна, спусьціць на тармазах справу не атрымаецца. Некторыя грамадзкія арганізацыі ўжо сур’ёзна зацікавіліся праблемай вырубкі лесу пад будоўлю на Салігоршчыне. Тым больш, што ўжо вядомы пляны па вынішчэньню значнага ляснога масіву пад будаўніцтва шматпавярховак ў раёне гарадзкой паліклінікі. Ня выключана, што пытаньне будзе да таго ж сур’ёзна палітызавана ў сувязі з надыходзячамі выбарамі. Па словах шэрагу апазыцыйных актывістаў гораду, некаторыя кандыдаты ў Прэзідэнты ўжо зацікавіліся гэтай тэмай і гатовы яе ўзьняць на нацыянальным узроўні.

Наш сайт будзе пільна сачыць за разьвіцьцём сытуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?