Пра гэта паведаміў загадчык аддзела рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава» Аляксандр Жукавец на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 лістапада.

Паводле яго слоў, калі ў 1980 годзе на рак скуры захварэла 1.909 чалавек, то ў 2000-м — 3.793, у 2008-м — 6.373, у 2009-м — 6.533. Гэтае захворванне займае адно з лідзіруючых месцаў сярод анкалагічных паталогій. Меланома сустракаецца радзей, аднак за апошнія гады захворванне на яе таксама расце. У 1980 годзе меланома была дыягнаставана ў 172 чалавек, у 2000-м — у 420, у 2008-м — у 677, у 2009-м — у 615.

У свеце штогод дыягнастуецца больш за два мільёны выпадкаў раку скуры і 200 тысяч выпадкаў меланомы, якая з’яўляецца прычынай 80% смяротных выпадкаў, звязаных са злаякаснымі пухлінамі скуры.

Паводле слоў Жукаўца, рак скуры, як правіла, развіваецца ў людзей на сёмым дзясятку жыцця.

У 75–80% выпадкаў захворванне паражае галаву і шыю.

Больш за палову выпадкаў меланомы выяўляецца ў людзей да 50 гадоў. Меланома часцей за ўсё паражае тулава мужчын або ногі (галёнкі) жанчын. Для развіцця меланомы дастаткова аднаразовага апёку ў выніку доўгага знаходжання на сонцы. Жукавец адзначыў, што два-тры сонечныя апёкі на працягу жыцця павялічваюць рызыку меланомы ў 2–6 разоў. Асабліва негатыўна адбіваюцца сонечныя апёкі на здароўі дзяцей.

Жукавец падкрэсліў, што да раку скуры больш успрымальныя людзі са светлай скурай, блакітнымі вачамі, бландзіны, людзі з вяснушкамі. Ёсць навуковыя звесткі аб тым, што схільнасць да меланомы можа перадавацца ў спадчыну.

Мерамі прафілактыкі раку скуры і меланомы з’яўляюцца абмежаванне ўздзеяння на скуру ўльтрафіялетавага выпраменьвання. Адным з фактараў, які павышае рызыку развіцця раку скуры і меланомы, з’яўляецца таксама выкарыстанне салярыя. Наведваць салярый не рэкамендуецца моладзі да 17 гадоў, людзям з вялікай колькасцю радзімак, светлай скурай, вяснушкамі. Жукавец падкрэсліў, што СААЗ адносіць загар у салярыі да канцэрагенных фактараў, гэта значыць прызнае, што ўздзеянне салярыя выклікае або дакладна павялічвае частату ўзнікнення дабраякасных і/або злаякасных пухлін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?