23 лістапада актывісты штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева паставілі ля Чыгуначнага вакзала ў Мінску кругласуткавы пікет.

У штабе кандыдата перакананыя, што гэты крок дапаможа заклікаць людзей з усёй Беларусі не толькі прагаласаваць за У.Някляева, але нават і прыехаць падтрымаць яго на Плошчы 19 снежня.

 фота zapraudu.info.

фота zapraudu.info.

 Васіль Лявонаў выступае ў падтрымку Някляева. Фота zapraudu.info.

Васіль Лявонаў выступае ў падтрымку Някляева. Фота zapraudu.info.

 Фота zapraudu.info.

Фота zapraudu.info.

 Фота zapraudu.info.

Фота zapraudu.info.

Выступаючы ля новага намёту, Някляеў заклікаў выбаршчыкаў ігнараваць датэрміновае галасаванне і галасаваць толькі ў дзень выбараў, пасля чаго адстаяць свой голас на Плошчы. «Мы будзем разам ад пачатку да канца.

Калі ўлада пойдзе на фальсіфікацыі, на падман, то я заклікаю ўсіх прыйсці 19 снежня а 20 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу», — заявіў Някляеў.

Разам з Уладзімірам Някляевым у адкрыцці кругласуткавага пікету ля чыгуначнага вакзала прымалі ўдзел Генадзь Бураўкін, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Арлоў, Васіль Лявонаў, а таксама некалькі дзесяткаў актывістаў кампаніі «Гавары праўду!». Гэтая шумная кампанія прыцягвала увагу мінакоў і даволі хутка мерапрыемства ператварылася ў мітынг. Някляеву задавалі пытанні з натоўпу, а яго паплечнікі тлумачылі, чаму вырашылі далучыцца менавіта да штабу гэтага кандыдата. Васіль Лявонаў паведаміў, што даўно знаёмы з У.Някляевым і лічыць яго «мужным і чэсным чалавекам, менавіта такім прэзідэнтам, які патрэбны беларусам». Генадзь Бураўкін адзначыў, што ведае кандыдата вельмі даўно: «Я ведаю Пракопыча як чалавека прынцыповага, не толькі як паэта. Бог талентаў абы каму не дае». Аб даўнім знаёмстве гаварыў і Уладзімір Арлоў.

«Някляеў не пабаяўся мяне некалі ўзяць на працу ў «Крыніцу», пасля майго звальнення ў «Мастацкай літаратуры». Я ўдзячны яму за гэта.
Уладзіміру закідаюць, што ён будзе дрэнным кіраўніком, але я спытаю ў вас, кім быў Лукашэнка? Дырэктарам саўгасу. Някляеў кіраваў Саюзам пісьменнікаў — гэта нашмат складаней».

Тым часам сам кандыдат размаўляў з людзьмі. Пыталіся пра прычыны, якія вымусілі Някляева балатавацца ў прэзідэнты, любімы від спорту, пра павышэнне пенсій і аб Плошчы. Някляеў адказваў пераканаўча, заявіў, што з краіны не з’едзе ў любым выпадку і верыць, што 19 снежня «упадзе тая сняжынка, якая выкліча сапраўдную лавіну». Кандыдат ад кампаніі «Гавары праўду!» шмат гаварыў пра Вацлава Гавэла, пра немагчымасць адзінага кандыдата ад апазіцыі. Зазначыў таксама, што прыйдзе 24 лістапада на акцыю пратэсту, што мае адбыцца на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Перад завяршэннем мітынгу Някляеў расказаў, аб чым бы хацеў запытаць Лукашэнку на дэбатах: «Я б запытаўся ў яго, ці ён не разумее, ці не усведамляе, што давёў краіну да крайнасці і калі не сыдзе сам, то яго прыйдзецца скідваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?