Аператар Velcom ведае, што з боку трэціх асоб былі ажыццёўлены нейкія маніпуляцыі з SMS-паведамленнямі.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый ЗП "Вэлком" Ірына Карзюк.

У той жа час, па яе словах, у гэтых інцыдэнтах няма віны аператара. "Ніякіх памылак намі дапушчана не было", - запэўніла начальнік аддзела.

Як раней паведамлялася беларускімі СМІ, некалькі абанентаў аператара сталі ахвярамі маніпуляцый з SMS. Так, з іх мабільных тэлефонаў сталі адпраўляцца паведамленні на платны нумар, у выніку чаго абаненты апынуліся ў глыбокім "мінусе", а сума доўгу ў адным з выпадкаў нават перавысіла 9 млн рублёў

Зараз аператар збіраецца разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку. "Зараз мы знаходзімся на стадыі падрыхтоўкі заявы ў суд. Сітуацыя, як вы разумееце, не трывае зацягвання, - адзначыла прадстаўнік ЗП "Вэлком". - Мы будзем ва ўсім разбірацца ў судзе" .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?