Гэта быў добры выступ. Спадабаліся словы аб тым, што народ не загіне.
Тут дарэчна было б згадаць выказванне Лукашэнкі аб тым, што беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.

Народ вядома не загіне, але пытанне, як ён будзе жыць.

Спадабалася, што прагучала параўнанне Статутаў XVI стагоддзя і Канстытуцыі ХХІ-га. Таксама вельмі спадабалася параўнанне беларускіх выбараў з выбарамі ў адной афрыканскай краіне, падчас каторых кіраўнік камісіі паказвае кожны асобны бюлетэнь усім членам камісіі і назіральнікам.

Мікалай Статкевіч падчас свайго выступу добра расставіў акцэнты — не галасаваць датэрмінова, абавязкова удзельнічаць у выбарах, удзельнічаць у назіранні, удзел у масавых акцыях пратэсту.

Магчыма, варта было выкарыстаць увесь час. Таксама няўпэўнена прагучалі словы аб сітуацыі ў галіне адукацыі. Канцоўка трохі запала.

Аднак паўтаруся, што ў цэлым выступ быў вельмі ўдалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?