На пасяджэньні Кансультацыйнай рады ў справах нацыянальна-культурных аб’яднаньняў пры ўрадзе Санкт-Пецярбургу начальнік упраўленьня Фэдэральнай міграцыйнай службы па Санкт-Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці Юры Бурак агучыў цікавыя лічбы.

Агулам у 2006 годзе ў Пецярбург і Лянвобласьць прыехалі 1,2 мільёна замежнікаў, у Пецярбургу іх 528 тысяч. З прыватнымі мэтамі прыехалі 63 тысячы гасьцей, зь із 12,5 тысячы азербайджанцаў, 10,3 — таджыкаў, 8,3 – узбэкаў і толькі 929 грузінаў.

Асабліва нечаканай аказалася статыстыка па іншаземцах, якія прыехалі ў Пецярбург у пошуках працы. З агульнай колькасьці ў 14 тысяч чалавек больш за ўсё грамадзянаў… Беларусі – амаль 3,5 тысячы чалавек. Другія па колькасьці ўзбэкі – каля 2 тысяч. Грузінаў-гастарбайтэраў усяго 39 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?