Сольны канцэрт гурта можа быць адменены. Напярэдадні «J: морс» адмовіўся ўдзельнічаць у акцыі «Беларусь — гэта мы». Пра гэта ў сваім блогу напісаў лідэр гурта Уладзімір Пугач.

Каротка: канал АНТ ладзіць серыю канцэртаў «Беларусь — гэта мы». З гэтым асабліва не паспрачаешся, мы, вядома, хто ж яшчэ. Падпісваюся)))) Месяц таму патэлефанавалі з канала нашаму дырэктару з прапановай групе прыняць удзел. Атрымалі выразную і ветлівую адмову, прычым да апісання мерапрыемства (звычайна мы цікавімся, куды нас клічуць іграць) справа не дайшла, паколькі названыя каналам даты ўжо былі ў нас папросту распісаныя. Хоць

адмовіліся б у любым выпадку, паколькі ні фармат дадзенага мерапрыемства, ні неабходнасць выступаць пад фанаграму мяне асабліва не грэюць.

Па меры таго, як ішлі гэтыя канцэрты АНТ, Руслану (дырэктар J:MOPC) перыядычна назвоньвалі і шматзначна пыталіся, ці не перадумалі мы? Некалькі разоў за гэты перыяд я быў у эфіры АНТ у розных перадачах. Урэшце работнікі канала задаліся пытаннем, а чаго гэта яны ў эфіры да нас ходзяць, а на канцэрты нашыя не ездзяць? І вось, напярэдадні чарговага іх канцэрта, запланаванага на 22 лістапада, Руслану патэлефанавалі «з прыёмнай кіраўніка канала», як яны прадставіліся, і простым тэкстам паведамілі, што

«калі вы адмовіцеся ўдзельнічаць у гэтым канцэрце, мы маем права зрабіць так, што вас прыбяруць з усіх каналаў краіны»
і гэта, маўляў, апошняе кітайскае папярэджанне. Кіраўніцтва АНТ людзі ўплывовыя, мяркуючы па ўсім. На наступны ж дзень, то бок 23 лістапада, мне сталі тэлефанаваць шматлікія знаёмыя і сябры з канала з пытаннем: што здарылася? Чаму вас знялі з эфіраў АНТ? Некаторыя нават канкрэтызавалі, што, маўляў, пакуль на паўгода)))) Да таго ж адмяніўся запланаваны на гэтыя дні эфір у ранішнім шоу АНТ, сам па сабе…
Псіхалогія ўдзельных князькоў, якая пануе на АНТ, размовы з артыстамі з пазіцыі сілы ў стылі «а чаго гэта сяляне не ў полі, дзе мой бізун» у нас справа звычайная.
У прыватнай гутарцы гэта пацвердзіць кожны артыст. Але ўсё гэта руціна. У рэшце рэшт канфлікты паміж артыстамі і ТБ каналамі справа звычайная…

Але гэтым не скончылася. На 11 снежня запланаваны наш сольны канцэрт у Палацы спорту — прэзентацыя новага альбома. На сённяшні дзень ужо прададзеная прыстойная колькасць білетаў. Дык вось, у гэты ж дзень — 23 лістапада — (супадзенне, напэўна) ў Палац спорту патэлефанавалі зверху і парэкамендавалі не праводзіць 11 сьнежня канцэрт J: морс. Даведацца пра гэта было нескладана, паколькі кіраўніцтва палаца, як людзі разумныя, сталі цікавіцца, навошта адмяняць канцэрт артыста, квіткі на якога добра прадаюцца. Людзі скардзяцца, што ў касах ужо няма квіткоў на танцпол… І высветлілася, што ў гэты ж дзень, 11 снежня, АНТ праводзіць свой фінальны канцэрт «Беларусь — гэта мы» ў Мінск Арэне… 2+2 складайце самі.

А далей усё проста. Калі канцэрт адменяць, мы папросім прабачэння ў тых, хто купіў квіткі, Палац спорту верне грошы людзям. Апазіцыйная прэса напіша, што ўсё гэта перадвыбарныя выбрыкі ўлады, што само па сабе трызненне, паколькі гэта была б дурная, нікому не патрэбная непапулярная мера перад выбарамі, нашы «хейтеры» напішуць, што гэта «зноў танны піяр». Палац спорту скажа журналістам, што ўсё гэта лухта, што канцэрт адменены, бо гандбол ці хакей важны. На АНТ скажуць, а хто такія «J: морс»? Што вы прыдумляеце. Мы будзем пісаць песні… Усё гэта вельмі сумна і аднастайна з года ў год.

ЗА-ДРА-ЛА!!!!! Дайце проста спакойна ПРАЦАВАЦЬ…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?