Па факце ДТЗ, у выніку якога загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка, распачата крымінальная справа.

Справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) распачата ў Маладзечанскім РАУС. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца.

Нагадаем, сустрэчнае сутыкненне «Фальксвагена», якім кіраваў Нікітчанка, з грузавіком «ЗіЛ» адбылося прыблізна ў 15.00 19 лістапада на 56-м кіламетры дарогі Мінск — Маладзечна — Нарач. Вучоны памер ноччу 20 лістапада ў Маладзечанскай раённай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?