У ААН у чацьвер адбыліся выбары ў Эканамічную і Сацыяльную Раду – вакансіі ня здолелі запоўніць толькі ад Усходняй Эўропы. Неабходныя дзьве траціны галасоў у першым туры галасаваньня ў групе ўсходнеэўрапейскіх краінаў атрымала толькі Румынія. Другі тур галасаваньня паміж Беларусяй і Баўгарыяй ня меў посьпеху – ніводная з краінаў не атрымала неабходнай падтрымкі.

За Беларусь прагаласавалі 90 краінаў, за Баўгарыю – 89. Дзеля таго, каб быць абранымі, ім трэба было заручыцца падтрымкай як мінімум 120 краінаў.

Цяперашнія выбары ў Эканамічную і Сацыяльную Раду праходзяць на трохгадовы пэрыяд, які пачынаецца з 1 студзеня 2007 г. ECOSOC – гэта галоўны орган ААН ў вырашэньні міжнародных праблемаў у эканамічнай і сацыяльнай сфэрах, а таксама ў ахове здароўя, культуры і адукацыі. Рада складаецца з 54 чальцоў, якія абіраюцца Генэральнай Асамблеяй ААН на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?