Папярэджанне Генпракуратуры ўручылі Рымашэўскаму, а 6-й ранку. Прадстаўнік пракуратуры чакаў кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, а 6-й раніцы ў Белтэлерадыёкампаніі, дзе Рымашэўскі меў радыёвыступ у жывым эфіры. Рымашэўскі, у сваю чаргу, праз яго папярэдзіў Лідзію Ярмошыну аб недапушчальнасці публічных абразаў.

Рымашэўскі атрымаў на рукі папярэджанне аб неправамернасці прызыву да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Менску за заклік на Плошчу 24 лістапада.

У сваім адказе прадстаўніку Генпракуратуры кандыдат у прэзідэнты ад БХД адзначыў, што лічыць незаконнай забарону падчас прэзідэнцкай кампаніі сустрэчу кандыдатаў з выбаршчыкамі на цэнтральных плошчах краіны.

Таксама Віталь Рымашэўскі праз супрацоўніка Генпракуратуры заклікаў старшыню Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну не парушаць заканадаўства і папярэдзіў аб адказнасці за публічныя абразы кандыдатаў.

«Учора па тэлебачанні, а сёння па радыё з вуснаў Ярмошынай, а таксама з вуснаў нібыта палітэкспертаў прагучалі амаль непрыхаваныя прыніжальныя ацэнкі альтэрнатыўным кандыдатам у прэзідэнты. Я лічу гэта недапушчальным і папярэджваю пра крымінальную адказнасць за парушэнне заканадаўства», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

«Таксама я параіў прадстаўніку Генпракуратуры занепакоіцца не мною, а лёсам сваёй калегі Байковай, якая памірае ў турме», — адзначыў кандыдат у прэзідэнты ад БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?