У апёкавым аддзяленні Гомельскай гарадской бальніцы №1 24 лістапада памерла дзяўчынка 2009 года нараджэння, якая была дастаўлена 5 лістапада з апёкамі 3-й ступені.

На дзіця перакулілася каструля з гарачым булёнам. Дзяўчынка расла ў добрай сям'і, у гэты дзень маці гатавала абед, разам з ёй на кухні была дачка. Маці выйшла на балкон за бульбай, а тым часам дзіця дацягнулася да каструлі з гарачым булёнам і перакуліла яе на сябе.

Пракуратура праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?