Дзяўчына за пару секунд да ДТЗ размаўляла па тэлефоне

Ў Мінску аўтамабіль «Фіат-Брава», за рулём якога знаходзілася дзяўчына, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай:

кіроўцу маленькай машыны пацярпела — яе праз пярэдняе пасажырскае шкло выкінула на газон.

Паводле звестак старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Таццяны Таляронак, зыходзячы з папярэдняй інфармацыі, за пару секунд да аварыі дзяўчына размаўляла па мабільніку. Пасля размовы яна паклала тэлефон у сумачку, якую кінула на задняе сядзенне, адцягнула ўвагу і ў выніку не справілася з кіраваннем. Дзяўчына, якая атрымала вадзіцельскае пасведчанне крыху больш за год таму, не палічыла неабходным прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху, што і прывяло яе на бальнічны ложак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?