На могілках рыхтуюць эксперыментальны ўчастак. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП «Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання» Сяргей Тур, гэта газонная пляцоўка памерам 100 на 30 метраў, прызначаная для пахаванняў па заходнім узоры і разлічаная на 300 месцаў.

Тут не будзе магільных узгоркаў і агароджаў, толькі надмагільны камень пэўнай вышыні
.

Перавагамі стануць эканомія зямлі, а для родных нябожчыка — зніжэнне затрат на добраўпарадкаванне ў параўнанні з традыцыйнымі магіламі.

Хаваць тут можна будзе ў наступным годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?