Дэпутаты Дзярждумы прапанавалі прызнаць Катынскую трагедыю злачынствам сталінскага рэжыму, супраць гэтай заявы выступілі толькі камуністы.

«Апублікаваныя матэрыялы, якія шмат гадоў захоўваліся ў сакрэтных архівах, сведчаць, што катынскае злачынства было здзейснена паводле прамога загаду Сталіна ды іншых савецкіх кіраўнікоў»,
 — гаворыцца ў праекце дакумента, які павінны прыняць у пятніцу ўвечары (паводле новага рэгламенту Дзярждума галасуе за ўсе разгледжаныя праекты пасля 16:00).

Прыняцце прымірэнчай рэзалюцыі звязана з падрыхтоўкай дзяржвізіту Мядзведзева ў Польшчу (6 снежня), а думскі праект рыхтаваўся з удзелам МЗС Расіі, паведаміла крыніца ў МЗС.

Кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Канстанцін Касачоў, прадстаўляючы дакумент на пасяджэнні, нагадаў, што кіраўніцтва Расіі на падставе архіўных дакументаў ужо заявіла, што віна кіраўніцтва СССР за Катынскую трагедыю павінна быць прызнана.

«Калі кіраўніцтва нашай краіны палічыла неабходным прызнаць віну сталінскага рэжыму за Катынь, то пытанне нашага сумлення — прызнаць гэта пасля столькіх гадоў маўчання».

З гэтым не пагадзіліся камуністы. Дэпутат ад КПРФ Віктар Ілюхін заявіў, што праект заявы Дзярждумы грунтуецца на фальсіфікаваных дакументах, і што расстрэл праводзілі немцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?