Афіцыйны сайт Менгарвыканкаму паведаміў, што ў ноч сьвята Ўсіх Сьвятых (Хэлоўіну) ў сталіцы сатаністы паспрабалі ўчыніць пажар у будынку царквы «Перамяненьне Гасподняе» на праспэкце Газэты «Праўда» ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Цяпер праваахоўчыя органы займаюцца расьсьледаваньнем пажару і высьвятленьнем асобаў, вінаватых у падпале.

«Сатаністы тут былі, сьвята ў іх нейкае было. Яны сьпярша на могілках былі, а пасьля сюды перабраліся, дошкі на першым паверсе падпалілі», - перадае словы вартаўніка царквы «Комсомолькая правда» в Белоруссии».

Прэс-цэнтар МГУ МНС паведаміў, што прычынай пажару, у выніку якога былі пашкоджаныя будаўнічыя матэрыялы, разьбітая шыба, закураная столь першага паверху, стаўся падпал.

У Беларусі пэрыядычна становіцца вядома пра апаганьваньне магілаў, храмаў. Аднак афіцыйных пацьверджаньняў існаваньня ў краіне сатанісцкіх сэктаў пакуль няма. Паводле экспэртаў, часта апаганьваньнем могілак займаюцца маладзёны з ультранацыяналістычных палітычных груповак, такіх як РНЕ і НБП.

Фота globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?