Стала вядома, што да канца году пройдуць адразу два саміты СНД – працоўны і юбілейны (Садружнасьці сёлета спащняецца 15 гадоў).

Нагадаем, сьпярша плянавалася правядзеньне саміту СНД ў Менску ў кастрычніку. Пасьля Расея й Казахстан выступілі з ідэяй перанесьці яго на лістапад, што выклікала нэгатыўную рэакцыю беларускіх і ўкраінскіх уладаў. Затым папаўзьлі чуткі, што Масква ініцыюе таксама й перанос месца правядзеньня форуму – у Казахстан.

І вось, здаецца, знойдзены кампрамісны варыянт. Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў 3 лістапада на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што працоўны саміт кіраўнікоў краінаў СНД адбудзецца 28 лістапада ў Менску. А юбілейны – у сьнежні ў Казахстане, які зараз старшынюе ў Садружнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?