Не зусім звычайны тавар выявілі 27 лістапада гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску «Новая Рудня» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Жыхар Баранавічаў у «Фольксвагене» паспрабаваў незаконна завезці з Украіны 18 жывых галубоў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Птушак транспартавалі барбарскім спосабам.

Спачатку іх усыпілі, затым кожнага голуба загарнулі ў газету, закруцілі скотчам і схавалі за вадзіцельскае сядзенне.

Сам кіроўцаь сцвярджае, што не можа зразумець, як птушкі трапілі ў аўта. Паводле яго слоў, яны паспелі пасяліцца і звіць гняздо ў іншамарцы падчас яго адсутнасці.

Галубы ацэненыя больш чым на мільён рублёў і найбліжэйшым часам будуць перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?