Аляксандр Лукашэнка прапануе стварыць ідэйны партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, каб паказаць, што ніякай розніцы паміж імі няма. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з даверанымі асобамі.

«Трэба вымаляваць, вобразна намаляваць партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў. Людзям трэба растлумачыць, што ніякай розніцы ў іх няма. Усё, што яны гавораць — гэта брахня», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я ведаю ўсю іх паднаготную. Усе яны выраслі з аднаго кораня», — дадаў ён.

«Усе яны — гэта альтэрнатыва дзеючай уладзе, бел-чырвона-белыя, нацэленыя на гвалтоўную беларусізацыю, людзі выключна празаходняга вектара. І вось гэтыя ігры на расійскіх клавішах, на расійскім інструменце — гэта ўсё для таго, каб паказаць, што ў іх ёсць нейкая розніца, і максімум у гэтым плане адарваць галасоў у дзеючага прэзідэнта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Павінен быць на гэтых дзевяць чалавек пэўны ідэйны партрэт», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу прывёў некалькі тэзісаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Так, у прыватнасці, адзін з іх прапануе змяніць грашова-крэдытную палітыку дзяржавы такім чынам, каб беларускі рубель адзін да аднаго прыраўняць да амерыканскага далара [Цярэшчанка], аднак не гаворыць аб тым, якім чынам ён мае намер гэта ажыццявіць у сучасных умовах. Другі кандыдат абяцае ў выпадку сваёй перамогі бясплатна аддаць Расіі трубаправоды і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы [Някляеў].

«Шчарбіна і слабасць кожнага з іх відавочныя, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Але самае галоўнае: мы не павінны даць магчымасць падмануць людзей».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?