Газета Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ўсё стараецца яго амаладзіць.
Газета Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ўсё стараецца яго амаладзіць.Падмаляванае фота было размешчанае ў нумары за 27 лістапада, першая паласа якога цалкам прысвячалася праграме кандыдата ў прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі.
Сівізна кіраўніка Беларусі нечым не спадабалася рэдактарам «СБ» і яны вырашылі ператварыць яе ў маладыя каштанавыя пасмы. Лысіна засталася некранутай.
Цікава, што колер валасоў Лукашэнкі не засмуціў рэдактараў іншага дзяржаўнага выдання — газеты «Звязда». У той самы дзень на першай паласе «Звязды» таксама была надрукаваная праграма кандыдата Лукашэнкі, з тым самым фота — мяркуючы па ўсім, адрэтушаваным ад пачатку. Аднак у «Звяздзе» кіраўнік Беларусі выглядаў больш натуральна.
Каментары