Тэма пажыццёвага прэзідэнта была закранута падчас інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі французскай газеце «Фігаро».

Журналіст задаў пытанне: «Вось ужо 17 гадоў вы ва ўладзе. Вы адчуваеце сябе ў скуры пажыццёвага прэзідэнта?»

«Я ніколі не думаў пра гэта, і не ведаю, колькі пражыву, — адказаў беларускі кіраўнік. — Але калі закон краіны дазваляе, калі чалавек здаровы і народ «за», то ўсё магчыма. Галоўнае — жаданне майго народа».

Інтэрв’ю адбылося 25 лістапада, яго фрагменты ў той жа дзень былі прыведзены ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта. Пашыраны варыянт інтэрв’ю з’явіўся на сайце «Фігаро» вечарам 29 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?