Па выніках біржавых таргоў курс еўра знізіўся на 58,52 рубля і на заўтра, 1 снежня, будзе каштаваць 3 969,19 рубля (быў на сёння — 4 027.71).

Курс даляра застаецца ранейшым — 3 032 рублі.

Каэфіцыент еўра/даляр паводле Нацбанка — на 1 снежня 1,30.

Максімальны курс еўра ў Беларусі — на фоне агульнага росту ў свеце — быў зафіксаваны на 6–8 лістапада, тады афіцыйны курс адзінай еўрапейскай валюты ў Беларусі складаў 4 291,72, а на таргах 8 лістапада ўжо абваліўся на 74,4 рубля.

Каэфіцыент еўра/даляр паводле Нацбанка тады складаў 1,421.

Найніжэйшае значэнне еўра ў гэтым годзе было 8 чэрвеня — 3 599,01 рубля,

курс даляра тады складаў 3 015, каэфіцыент еўра/даляр тады быў найніжэйшым - 1,1937.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?