Шмат хто чакаў, што прысуд лідэру Маладога Фронту будзе мякчэйшы, — піша на сайце “Беларускі партызан” Сьвятлана Калінкіна. Паводле лёгікі заходніх паслоў, Беларусь, на тле абвастрэньня з Масквой, мусіла б нешта прадэманстраваць.

Насамрэч усе чаканьні адлігі ня маюць грунту пад сабою, Беларусь нічога не дэманстравала Эўропе й ня мелася дэманстраваць. Чуткі пра гатоўнасьць Менску да палітычных перамоваў з Захадам й курсу на рэзкую канфрантацыю з Масквой моцна перабольшаныя. Сёньня ў адносінах з Эўропай у нас сытуацыя, блізкая да аптымальнай. Маем вольны доступ на эўрапейскі рынак, але на свой запускаем выбарачна. Маем моцнае лобі ў новых краінах Эўразьвязу, калі толькі будзе спроба ціскануць эканамічнымі санкцыямі, але не даем ніякіх абяцанак. Што яшчэ трэба?

…У Адміністрацыі прэыдэнта сур’ёзна працуюць толькі над «знакамі», якія трэба падаць Маскве. А Маскву, вы ж разумееце, ні прысуд Дашкевічу, ні лічба палітвязьняў анітрохі не хвалюе.

Поўны варыянт артыкулу чытайце тутака:

www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=6467&newsPage=0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0