30 лістапада праходзіць чарговае пасяджэнне Цэнтрвыбаркаму.

Сябра камісіі Сяргей Скрабец успомніў пра парушэнні з боку кандыдата Лукашэнкі. А таксама прапанаваў зняць яго з выбараў.

Прычынай ён назваў тое, што перадвыбарчы фонд Лукашэнкі большы, чым таго патрабуе закон. Як прыклад, ён прывёў правядзенне Усебеларускага сходу.

«Гэта палітычная заява, якая не мае нічога супольнага з выбарчым працэсам», — сказала Ярмошына.

Прапанова Скрабца была адхіленая.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?