Джып, цалкам запоўнены мяхамі з макавай саломкаю, затрымалі на ўкраінска-вугорскай мяжы закарпацкія памежнікі. Аўтамабіль з наркотыкамі праехаў на вялікай хуткасьці а другой гадзіне ночы з Вугоршчыны цераз прапускны пункт «Вылок». Каб спыніць джып, памежнікі былі вымушаныя пакласьці шыпы на ягоным шляху. Аднак і з праколатымі коламі аўто прамчалася яшчэ тры кілямэтры, і калі памежнікі дагналі машыну, кіроўца ўжо пасьпеў уцячы. У салёне знайшлі 23 мяхі з макавай саломкай вартасьцю больш як адзін мільён грыўнаў. Машына, як высьветлілі, належыць вугорцу і не аб’яўленая ў вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?