Дзвюх 18-гадовых і адну 17-гадовую дзяўчыну падазраюць у тым, што яны 14 сакавіка каля паловы першай гадзіны ночы на другім паверсе маладзечанскага рэстарана «Еўропа», які знаходзіцца на вуліцы Віленскай, 9, прычапіліся да 21-гадовай дзяўчыны і збілі яе.

Пасля праведзенай праверкі і медыцынскай судовай экспертызы 27 лістапада міліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства» ў адносінах да дзвюх адзінаццацікласніц і дзесяцікласніцы адной са школ горада.

Пацярпелая атрымала закрыты пералом касцей носа, крывападцёкі на твары, плячах, правым сцягне, ранкі шыі і грудной клеткі. Цялесныя пашкоджанні, паводле праведзенай экспертызы, адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя.

Максімальнае пакаранне за такое злачынства — пазбаўленне свабоды тэрмінам да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?