13 снежня (панядзелак) у Інстытуце тэалогіі БДУ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 24, ст. метро Кастрычніцкая) адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам гістарычнай тэматыкі Рычардам Курыльчыкам і прэзентацыя яго кнігі «Незламаны з Назарэта». Мерапрыемства распачнецца а 11-й у 307 аўдыторыі.

У сустрэчы прыме ўдзел і перакладчык гэтай кнігі на беларускую мову Анатоль Бутэвіч. Кожны зможа набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

Кніга «Незламаны з Назарэта» выйшла ў выдавецтве «Кавалер» накладам 1 000 асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?