Ганаровае консульства Ісландыі адкрылася ў Мінску. Гэта падзея ў значнай ступені паслужыць актывізацыі беларуска-ісландскіх адносін. Упэўненасць у гэтым выказаў на прэзентацыі мерапрыемства начальнік аддзела аналізу і планавання консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта. Ён лічыць, што Беларусь і Ісландыя будуць пашыраць гандлёва-эканамічныя адносіны.

Дэпутат парламента Ісландыі Гудзьен Олафур Енсан падкрэсліў, што з адкрыццём Ганаровага консульства Ісландыі ў Беларусі будуць умацоўвацца дзелавыя і дружалюбныя сувязі паміж дзяржавамі. Паводле яго слоў, у ісландцаў ёсць пазітыўны вопыт адносін з беларускімі бізнесменамі і простымі людзьмі. Ісландскі парламентарый перакананы, што цяпер з'явяцца новыя магчымасці для пашырэння двухбаковага дыялога.

Ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі Аляксандр Машэнскі ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА падкрэсліў, што цяпер бізнесмены дзвюх краін ужо супрацоўнічаюць. У перспектыве дзелавыя і бізнес-колы плануюць пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Аляксандр Машэнскі адзначыў, што адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця сувязей - рыбная прамысловасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?