На сённяшні дзень па справе двух выбухаў у Віцебску няма ні падазроных, ні затрыманых. Ёсць фігуранты, якія, па інфармацыі праваахоўных органаў, маюць дачыненне да гэтых злачынстваў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 лістапада намеснік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзімір Ціхіня.

Па яго словах, у ходзе расследавання дадаюцца новыя версіі. Назваць, якія менавіта, прадстаўнік МУС адмовіўся, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што выбухі ў Віцебску адбыліся 14 і 22 верасня 2005 года. У выніку хуліганскіх дзеянняў, а менавіта так класіфікавалі выбухі праваахоўныя органы, пацярпела больш за 40 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?