Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у 13.40 55-гадовы кіроўца аўтамабіля «Шкода Феліцыя» на вуліцы Казінца ўчыніў наезд на дзвюх 16-гадовых дзяўчынак, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ яны атрымалі ўдары і драпіны і былі дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Прыблізна ў 17.45 22-гадовы кіроўца «Аўдзі А6» на вуліцы Маякоўскага на рэгуляваным пешаходным пераходзе, збіў 11-гадовую дзяўчынку і ўцёк з месца ДТЗ.

Падчас праведзеных вышуковых мерапрыемстваў аўтамашына была знойдзена, затым затрыманы і парушальнік, жыхар Полацкага раёна, які не мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Дзіця шпіталізавана з пераломам малагалёначнай косткі левай галёнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?