Беларусь і Літва так і не падпісалі пагадненне аб транзіце вэнэсуэльскай нафты.

Пра гэта заявіў у інтэрв’ю літоўскай газэце «Республика» генеральны дырэктар нафтавага тэрміналу Klaipedos nafta Рокас Масюліс. Паводле яго слоў, бакі не жадаюць паступацца сваім пазіцыямі:

«Перамовы зайшлі ў тупік. Ніводзін з бакоў ня хоча змяняць свае патрабаванні. Наша ключавое патрабаванне — доўгатэрміновыя гарантыі бесперабойных паставак. Нашы пазіцыі наконт цэнаў таксама розныя».

Масюліс адзначыў, што без дамовы аб доўгатэрміновых бесперабойных пастаўках абслугоўваць беларусаў было б занадта складана тэхнічна, бо «падрыхтоўка да гэтага займае амаль месяц, і яшчэ адзін месяц патрэбны, каб вярнуцца да ранейшага рэжыму». Кошт такіх прац, адзначыў ён, складае каля 500 тысяч літаў (145 тысяч еўра).

«Без гарантый бесперабойных паставак мы рызыкуем страціць даходы.

Калі тэрмінал працуе на поўную моц, не вельмі добра скакаць ад аднаго кліента да іншага,

асабліва калі вы зарабляеце столькі ж або менш», — адзначыў ён.

Масюліс сказаў, што перамовам беларусаў з Клайпедскім нафтавым тэрміналам таксама перашкаджаюць іхнія ж перамовы аб транзіце нафтапрадуктаў з латвійскімі партамі.

«Я б вельмі хацеў падпісаць пагадненне ўжо ў гэтым годзе. Тым ня менш я не магу гарантаваць гэтага», — адзначыў Масюліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?