Пры гэтым міністр інфармацыі лічыць рэальнай праграму Лукашэнкі.

 Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі прыняў удзел у онлайн-канферэнцыі БЕЛТА «Інфармацыйная прастора Беларусі: рэаліі і перспектывы». Сярод пытанняў была і просьба ацаніць тэлевыступы кандыдатаў у прэзідэнты. Чыноўнік заявіў, што ад пачатку выступаў за выступы ў запісе: «Я шмат езджу па рэгіёнах краіны. Шмат чую меркаванняў адносна таго, навошта іх пусцілі ў эфір? Мяне пыталі, як я стаўлюся да таго, што спачатку трэба паказаць выступы кандыдатаў у эфіры ў запісе. Лічу, што трэба валодаць пэўнай фотагенічнасцю перад камерай. У свой час на гэтае пытанне я адказаў журналістам, што вельмі добра, што выступы будуць трансляваць у запісе. Тым самым можна будзе штосьці падправіць, пачысціць пры ўдзеле кандыдатаў ці іх прадстаўнікоў.

Потым мне сказалі аб рашэнні трансляваць выступлення ў прамым эфіры. Я адказаў: ну што ж, краіна пасмяецца. Усе недахопы, пра якія я казаў, ёсць. Вядома, ня проста чалавеку ўтрымліваць аўдыторыю на працягу паўгадзіны. Асабліва, калі за душой нічога няма, няма ні праграмы, ні грамадзянскай пазіцыі.
Зараз урад, прэзідэнт прадставілі народу праграму развіцця краіны на 2011-2015 гады. Гэта рэальная праграма, над якой працавала вялікая колькасць прафесіяналаў. Пад кожным пунктам мы можам падпісацца. Гэтага ні ў каго няма».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?