Сёння ў швейцарскім Цюрыху вырашалася, дзе пройдзе чэмпіянат свету па футболе ў 2018 годзе. На яго правядзення прэтэндавалі выключна еўрапейскія краіны — Англія, Расія, Бельгія і Галандыя (супольна), Іспанія і Партугалія (супольна).

Заяўку Расіі прадстаўлялі футбаліст Андрэй Аршавін, а таксама славутая лёгкаатлетка Алена Ісынбаева. А міністр спорту Віталь Мутко нават загаварыў па‑англійску.

Фаварытам у букмекераў была заяўка Англіі, але на справе выйшла інакш.

Зэп Блатэр абвясціў, што чэмпіянат свету праз восем гадоў прыме Расія. А ў 2022 — Катар.

Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін збіраецца вылеціць у Цюрых, каб прыняць удзел у святкаванні перамогі.

Матчы будуць праходзіць

на стадыёнах Масквы і Маскоўскай вобласці, Валгаграда, Екацерынбурга, Казані, Калінінграда, Краснадара, Ніжняга Наўгарада, Санкт‑Пецярбурга, Растова‑на‑Доне, Самары, Саранска, Сочы, Яраслаўля.

Самымі вялікімі мінусамі правядзення мундыяля ў Расіі называліся вялікія адлегласці паміж гарадамі, не найлепшыя транспартныя зносіны, магчымая небяспека. У плюсах называлася адназначная дзяржаўная падтрымка, а таксама неахвота функцыянераў ФІФА даваць чэмпіянат дзвюм краінам адразу.

Для беларускім заўзятараў футболу гэта добрая навіна — Расія не далёкі свет. Шмат хто з нашых аматараў футболу зможа паглядзець на гульні мундыяля.

Нагадаем, што налета ў суседніх краінах — Польшчы і Украіне — адбудзецца чэмпіянат Еўропы па футболе. А наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Бразіліі ў 2014 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?