Я, будучы на пенсіі, працаваў у СШ№ 34 г. Віцебска рабочым па рамонце і абслугоўванні будынка школы. Раз прыйшлі прадстаўнікі раёна, і ім не спадабалася, што партрэты Лукашэнкі вісяць пад плёнкай. Сказалі заключыць іх у рамкі да заўтрашняга дня. Мы, трое рабочых, працавалі да дзевяці гадзін вечара. У школе няма шкла, фанеры, на рамкі няма багета, мы пілавалі тупой фрэзой на дрэваапрацоўчым станку, з падвала ішоў дым у класы.

Памятаю, Лукашэнка сказаў: «Настаўнік — гэта нітачка, каторая звязвае мяне з народам». Вось гэтыя нітачкі (настаўніцы) — ногі ў рукі і бягом у краму, купляць за свае грошы каляровыя фота Лукашэнкі. Рамкі мы неяк зрабілі, праўда, пускалі на іх нават плінтусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?