Вельмі рэдка такое пабачыш — натоўп у кнігарні. Але ж у суботу, аЯму дапамагалі знакавыя фігуры ў беларускай культуры — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Сёмуха, Уладзімір Арлоў… Пабачыць сваімі вачамі інтэрактыўнае (!) выданне, дый узяць удзел у не менш інтэрактыўнай імпрэзе з’ехаліся неабыякавыя да творчасці Караткевіча з розных куткоў Беларусі.13-й у «Кніжным салоне» на Калініна сабралося столькі людзей, што чарга сканчалася на вуліцы. Там праходзіла прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання «Ладдзі Роспачы», падрыхтаванага журналістам Глебам Лабадзенкам.
Ініцыятар выдання Глеб Лабадзенка.
"Ладдзю Роспачы" аўтар прысвяціў Рыгору Барадуліну.
Васіль Сёмуха і Уладзімір Арлоў.
Лявон Вольскі ахвяраваў на выданне і спяваў на прэзентацыі.
Цэнзарскія праўкі былі скрозь.
Аншлаг.
— Да выхаду гэтай кнігі спрычынілася шмат добрых людзей. І таму я віншую вас і сябе, — распачаў імпрэзу Глеб Лабадзенка. — Калі гэта кніга рыхтавалася, то мной кіравалі два процілеглыя пачуцці. Першае і галоўнае — гэта любоў і павага да Уладзіміра Караткевіча, да ягоных твораў і ягонай асобы. Другое — гэта нянавісць да савецкай сістэмы. Для мяне было вялікім адкрыццём тое, што сапраўды пісаў Караткевіч. Калі вы лічыце, што чыталі «Ладдзю Роспачы», то я спяшаюся вас парадаваць — у вас яшчэ ўсё наперадзе. Таму што тая «Ладдзя Роспачы», якую напісаў Караткевіч, адрозніваецца ад арыгінала на 296 правак цэнзараў і рэдактараў.
У новым выданні маркерам пазначаныя ўсе моманты, дзе цэнзары рабілі праўкі.
«Ладдзя Роспачы» была прысвечана Уладзімірам Караткевічам паэту Рыгору Барадуліну. 46 гадоў рукапіс захоўваўся ў дзядзькі Рыгора. Ён і напісаў прадмову да гэтай навелы.
Барадулін адзначыў, что Караткевіч быў вельмі вясёлым чалавекам, незабранзавелым. Ды і сам народны паэт на прэзентацыі шмат усміхаўся.
— Пра Караткевіча можна расказваць
Кніга вышла на народныя грошы. На пачатку года Лабадзенка вывесіў ў сваім блогу абвестку пра збор сродкаў на выданне. Грошы перасылалі людзі з Магілёва, Салігорска, Жодзіна, Вілейкі, Мінска і іншых гарадоў. Сярод мецэнатаў з народу апынуліся таксама музыкант Лявон Вольскі і былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч.
— Ёсць шмат ідэй для развіцця беларускай мовы і Беларушчыны ўвогуле. Гэтыя рэчы, як і непадцэнзурнае выданне «Ладдзі Роспачы», быццам бы дробныя. Але ж гэта тыя цаглінкі, якія складаюць наш беларускі дом. З дапамогай нас з вамі — ускладчыну — атрымліваецца добрая справа, — адзначыў адзін з ахвярадаўцаў Віталь Саболька.